
Экскурсии по г. Минску
Компания Триостайл советует Вам совместить программу медицинского туризма с познавательной прогулкой по нашей столице.
Мы сотрудничаем с уникальным экскурсоводом Виктором Корбутом (http://by.holiday.by/gid/korbut)
Журналист, писатель и человек с активной жизненной позицией, он более 10 лет пишет статьи про историю белорусской столицы. Виктор Кобут проводит экскурсии по собственной книге о Минске - «Минск. Лучший вид на этот город»".
«Я адкрыю вам найлепшы від на горад Мінск. Шпацыруючы разам з вамі вузкімі вулкамі, шырокімі праспектамі, зазіраючы ў ціхія двары старых кварталаў.
Мы ажыццявім падарожжа на "машыне часу" з Менеска XI стагоддзя ў Мінск XXI стагоддзя з наведваннем сярэднявечнага замка, старажытных цэркваў, касцёлаў, сінагог і манастыроў. Пазнаёмімся з усімі стылямі еўрапейскай архітэктуры, якія прадстаўлены ў Мінску, — ад готыкі да канструктывізму. Пабачым рэзідэнцыі Прэзідэнта, Урада і Парламента Беларусі 1930-х гадоў і нашых дзён.
Вы адчуеце дух горада мінулага стагоддзя і яшчэ больш ранніх эпох. Вы адкрыеце для сябе тыя рамантычныя куткі, якіх да гэтага часу не заўважалі ў цені гмахаў.
Я падзялюся ведамі, якія ўзяў не толькі ў кнігах, але і ў гутарках з гісторыкамі, у час працы ў архівах, на археалагічных раскопках.
Пасля нашай прагулкі вы станеце экспертам па гістарычных славутасцях сталіцы Беларусі.»

Компания «Триостайл»